неділю, 28 листопада 2021 р.

"Шахтар" Солігорськ - чемпіон Білорусі

28 лістапада завяршылася чарговае першынства краіны па футболе. Апошні тут вырашаў некалькі ключавых пытанняў. Чэмпёнам Беларусі задоўга да канца стаў салігорскі „Шахцёр”. На серабро і бронзу да апошняга прэтэндавалі барысаўскі БАТЭ і менскае „Дынама”. У выніку другім фінішаваў БАТЭ, які на сваім полі адолеў ФК „Віцебск” – 4:0. Менскія дынамаўцы не здолелі выйграць у Мазыры – 0:0 з мясцовай „Славіяй”. Гэта азначае, што мазырскія футбалісты занялі выніковае 14-е месца і цяпер будуць змушаны ў пераходных сустрэчах з менскімі „Крумкачамі” аспрэчваць сваё месца ў вышэйшым дывізіёне. Такога пазбеглі гарадзенскі „Нёман”, які ў апошняй сустрэчы перамог дома жодзінскае „Тарпеда”-БелАЗ – 3:1, і сталічны „Энергетык”-БДУ, які разабраўся з „Іслаччу” – 4:0. Чацвёртую пазіцыю захаваў ФК „Гомель”, які цягам сезона паказваў хіба найбольш сімпатычную гульню ў беларускім чэмпіянаце. У апошнім туры гомельскія футбалісты ў Салігорску адолелі нематываваны „Шахцёр” – 1:0. Выніковая табліца чэмпіянату выглядае так: 1.”Шахцёр” (Салігорск) – 75 ачкоў 2. БАТЭ (Барысаў) – 65 3. „Дынама” (Менск) – 62 4. ФК „Гомель” – 59 5. „Рух” (Берасце) – 58 6. „Дынама” (Берасце) – 38 7. ФК „Віцебск” – 37 8. „Тарпеда” (Жодзіна) – 36 9. ФК „Слуцк” – 35 10. „Іслач” (Менскі раён) – 34 11. „Нёман” (Гародня) – 34 12. ФК „Мінск” – 33 13. „Энергетык”-БДУ (Менск) – 33 14. „Славія” (Мазыр) – 32 15. „Смаргонь” – 21 16. „Спадарожнік” (Рэчыца) – 7 

Немає коментарів:

Дописати коментар

Двадцяте скудетто Інтера

  Звісно, дуже хотілося команді Індзагі саме перед своїми трибунами та у матчі проти принципового суперника оформити другу зірку на свої май...